• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

100 гадоў з дня нараджэння Васіля Хомчанкі (беларускі чацвер 31.01.2019)

Дата публикации: 31 января 2019

Васіль Хомчанка (12 студзеня 1919 —  4 лістапада 1992) — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся ў сялянскай сям’і.

У 1930-я гады выступіў у друку з вершамі (газета «Піянер Беларусі», часопіс «Іскры Ільіча»). Пісаў пераважна для дзяцей. У Мінску на беларускай мове выдаў зборнікі апавяданняў «Наша вячэра» (1959), «Рукавіцы генерала Даватара» (1960), «Аднойчы майскім днём» (1962), «Суседзі» (1962).

Аўтар сцэнарыяў мастацкіх і тэлевізійных фільмаў: «Ветразі майго дзяцінства» (1982 г.), «Незнаемая песня» ( 1983 г.).

Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны II ступені і медалямі

З нагоды юбілею пісьменніка школьная бібліятэка ў адзіны дзень беларускага маўлення прапанавала сваім чытачам выставу-агляд «Чырвоныя ягады», на якой была размешчана біяграфічная інфармацыя і кнігі з творамі Васіля Хомчанкі.

Алеся Парфёнава,

загадчык бібліятэкі