• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Гульнявая праграма “Традыцыі і святы беларусаў” (беларускі чацвер 11.05.2023 г.)

Дата публикации: 11 мая 2023

11 мая 2023 года  ў 8 «В» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва» была праведзена гульнявая праграма «Традыцыі і святы беларусаў».

Васьмікласнікі расказвалі пра традыцыйныя каляндарныя святы беларускага народа: Каляды, Грамніцы, Масленіцу, Вялікдзень, Купалле, Пакровы, якія ўзніклі яшчэ далёка да прыняцця Хрысціянства, узгадвалi рэцэпты знакамiтых народных страў, адказвалi на пытаннi вiктарыны, пазнаёмiлicя з ранейшым укладам жыцця i прыладамi працы беларускiх сялян.

У час правядзення мерапрыемства прыйшлі да высновы, наколькі важна і неабходна адраджаць беларускія народныя традыцыі, памятаць і шанаваць тое, што шанавалі нашы продкі. Цудоўнае, шчырае і пяшчотнае беларускае слова  гучала на фоне беларускай народнай музыкі. Мерапрыемства прайшло па-сапраўднаму шчыра і ўрачыста.

Святлана Феафанава,

настаўнік рускай мовы і літаратуры