• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

З гісторыі развіцця беларускай мовы

Дата публикации: 22 февраля 2024

Гісторыя беларускай літаратурнай мовы  – гэта гісторыя нацыянальнай моўнай культуры, гісторыя найлепшых узораў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай, дзелавой мовы беларускага народа. Абавязковай умовай узнікнення літаратурнай мовы і  агульнай рысай на ўсіх этапах яе развіцця з’яўляецца пісьменства (ці пісьменнасць). Змест паняцця «беларуская літаратурная мова» залежыць ад таго перыяду, пра які ідзе гаворка. У аснову беларускай мовы ляглі дыялекты трох славянскіх плямёнаў. Гэта дрыгавічы (жылі за Прыпяццю аж да Заходняй Дзвіны і ў межах верхняга цячэння Нёмана), крывічы (жылі ўздоўж сярэдняга цячэння Заходняй Дзвіны, на рацэ Палата) і радзімічы (жылі ў басейне Сожа). Навучэнцы даведаліся гісторыю ўзнікнення беларускай мовы, паглядзелі кнігі на роднай мове, якія прадстаўлены на выставе.