Прафарыентацыйная гульня «Прафесii нашых бацькоў» (беларускі чацвер 03.10.2024 г.)
Дата публикации: 3 октября 2024
3 кастрычнiка 2024 года ў 4 «Б» класе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №40 г. Магілёва» прайшла прафарыентацыйная гульня «Прафесii нашых бацькоў. Кiм я хачу быць».
У час гульнi вучнi апавядалі пра прафесii сваiх бацькоў, адказвалi на пытаннi, звязаныя са светам прафесiй, адгадвалi загадкi, гулялi ў перакладчыкаў. Кожны з дзяцей расказаў, кім марыць стаць. А цікавым завяршэннем стала ўвасабленне самога сябе ў той прафесіі, якую палічыў самай цікавай.
Гульня спрыяла ўсведамленню важнасцi працы ў жыццi чалавека.
Таццяна Палунчанка,
настаўнік пачатковых класаў