Турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай краіны” (беларускі чацвер 24.10.2024 г.)
Дата публикации: 24 октября 2024
24 кастрычніка 2024 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прайшоў турнір знаўцаў роднай мовы “Таямніцы роднай краіны” для вучняў трэціх класаў.
У ходзе мерапрыемства вучні “вандравалі”, выконвалі розныя заданні і знаеміліся з таямнічымі старонкамі этнаграфіі, гісторыі і роднай мовы. Таксама трэцякласнікі складалі беларускі каляндар і тлумачылі паходжанне назвы кожнага месяца. Потым збіралі пазл і пазнавалі факты і легенды аб самым знакамітым палацы Беларусі – Нясвіжскім. Школьнікі разгадвалі загадкі аб прыродзе і жывелах родных мясцін. Апошняе заданне было на веданне роднай мовы: падбор адмысловага зместу новых слоў.
Вучні з цікавасцю ўдзельнічалі ў турніры знаўцаў беларускай мовы, добра чыталі па-беларуску і хутка разгадвалі загадкі. Мерапрыемства спрыяла выхаванню ў школьнікаў павагі да роднай мовы.
Таццяна Лугаўская, Юлія Співак,
настаўнікі англійскай мовы