• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Творчая сустрэча з Алесем Казекам

Дата публикации: 25 февраля 2019

Традыцыйнымі сталі сустрэчы старшыні Магілёўскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядомага паэта Магілёўшчыны, Алеся Казекі з моладдзю. Чарговая творчая сустрэча з навучэнцамі сярэдніх школ № 40 і № 25 адбылася 22 лютага ў бібліятэцы-філіяле №9. Такая дата была абрана не выпадкова. Краіна адзначыла Міжнародны дзень роднай мовы і рыхтавалася да святкавання Дня абаронцаў Айчыны. Гэтыя даты вельмі цесна перапляліся ў лёсе Алеся Казекі. Ваенны чалавек, ён праз усё жыццё пранёс любоў да роднай мовы.

У ходзе сустрэчы вучні даведаліся пра цікавыя гісторыі з жыцця паэта, пазнаёміліся са зборнікамі паэзіі творцы, праслухалі песні на яго словы ў выкананні Галіны Сёмінай, чыталі вершы Алеся Казекі і другіх аўтараў, якія былі прысвечаны тэме Радзімы. Трэба адзначыць, што тэма любові да роднага краю чырвонай ніткай прайшла праз усю сустрэчу. У шчырай размове з дзецьмі Алесь Казека падзяліўся з імі, што значыць Радзіма для яго, і даведаўся пра іх адносіны да сваёй Радзімы. “Трэба заўсёды верыць у лепшае і ў любой жыццёвай сітуацыі заставацца аптымістам”, — падвёў вынік Алесь Казека.

Такія сустрэчы вельмі карысныя для маладога пакалення, таму што яны даюць магчымасць непасрэдна судакрануцца з творцам і адчуць яго любоў да роднай мовы і Радзімы.

Наталля Цімафеенка,

кіраўнік МА настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры