Чытаем па-беларуску з Velcom
Дата публикации: 3 марта 2017
У ДУА “Сярэдняя школа № 40 г. Магілёва” для вучняў 2-х класаў 02.03.2017 года прайшла акцыя “Чытаем па-беларуску з Velcom”. Гэта сацыяльны адукацыйны праект па папулярызацыі беларускай мовы, які ініцыявала кампанія Velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
У актавай зале школы адбылася цікавая сустрэча з Юрыем Жыгамонтам, вядучым праграмы “Падарожжа дылетанта”. Вучні ахвотна дапамагалі госцю закончыць радкі вершаў, адгадвалі загадкі, а потым разам складалі верш.
Такімі невялікімі крокамі вядомыя ў Беларусі людзі аднаўляюць нацыянальную ідэнтычнасць.