• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Кніжны параграф «Міколка-паравоз» (прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М. Лынькова) (беларускі чацвер 28.11.2019 г.)

Дата публикации: 28 ноября 2019

Прыхільнікі беларускай літаратуры ў 2019 годзе адзначаюць 120 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка БССР, акадэміка АН БССР, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа, празаіка, дзіцячага пісьменніка, крытыка, літаратуразнаўца, грамадскага дзеяча Міхася Лынькова (1899-1975).

Міхаіл Ціханавіч Лынькоў нарадзіўся 30 лістапада 1899 года ў вёсцы Зазыбы Віцебскага павета Віцебскай губерні ў сям’і чыгуначніка. Пачаў друкавацца з 1919 г. Аўтар кніг для дзяцей «Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў» (1937), «Міколка-паравоз» (1937), «Янка-парашутыст» (1937), «Ядвісін дуб» (1940) і інш.

Узнагароджаны трыма ордэнамі Леніна, трыма ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі.

Супрацоўнікі бібліятэкі дзяржаўнай установы адукацыі  «Сярэдняя школа №40 г. Магілева» 28 лістапада 2019 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, прапанавалі адкрыты прагляд літаратуры «Майстэрства празаіка”. Таксама ў гэты дзень на кожным перапынку ў бібліятэцы праходзіў прагляд фільма, прысвечанага жыццю і творчасці М. Лынькова. Буктрэйлер “Міколка-паравоз” пазнаёміў карыстальнікаў бібліятэкі з адным з найбольш вядомых твораў для дзяцей Міхася Лынькова.

Алеся Парфёнава,

Наталля Мільто,

 бібліятэкары.