Лепяшко Т. Р. Урок беларускай літаратуры ў 6 класе па тэме “Аповесць Кузьмы Чорнага “Насцечка”.
Дата публикации: 14 августа 2019
Мэта:
асэнсаваць маральна-этычны змест аповесці “Насцечка” Кузьмы Чорнага, наладзіць абмеркаванне з вучнямі ўнутраных якасцей асобы.
Задачы:
фарміраваць уменні характарызаваць герояў і выказваць свой погляд на іх паводзіны і ўчынкі; садзейнічаць развіццю мыслення і звязнага маўлення; ствараць умовы для выхавання ў навучэнцаў чуласці, добразычлівасці, пачуццяў сяброўства і калектывізму.
Эпіграф:
“Дружба – вялікая справа. Без дружбы чалавеку цяжка жыць… Беражыце дружбу, гэта самае дарагое і важнае, што ёсць у чалавека…” ( К.Чорны )
Ход урока
- Арганізацыйны момант ( гучыць ціхая музыка)
- Прытча пра дружбу (апавядае настаўнік)
Настаўнік. А каго выбралі б вы? Чаму? (адказы вучняў)
- 3.Зварот да эпіграфа
Настаўнік. Як вы лічыце, чаму “ дружба – вялікая справа”? (адказы вучняў)
- Мэтавызначэнне. Сёння ў нас заключны ўрок па аповесці К.Чорнага “Насцечка”
Давайце паспрабуем вызначыць мэты і задачы ўрока, звязаўшы іх з наступным словам: (слайд)
Д – даць характарыстыку вобразам Сержа і Насцечкі
Р – раскрыць прычыны паводзін Сержа
У – узгадаць эпізоды, якія найбольш зацікавілі.
Ж – жыць так, каб потым не было сорамна за свае ўчынкі.
Б – быць добрым, спагадлівым, чулым
А – абудзіць цікавасць да творчасці. К. Чорнага (магчыма, з’явіцца жаданне прачытаць іншыя творы пісьменніка)
- 5.Уступная гутарка
Настаўнік. Што такое дружба? Адказ на гэтае пытанне людзі шукалі здаўна. Пра гэта сведчыць вусная народная творчасць. У народзе лічаць, што птушка моцная крыламі, а чалавек дружбай.
- 6.Вучні выконваюць заданні.
Прадоўжы прыказку.
- 7.Віктарына “Самы ўважлівы чытач”
- Хто з герояў “хацеў, каб кожнае яго слова было законам для ўсіх.”( Серж)
- Хто “хадзіў адзеты ў паношанае цёмнае паліто, на яго быццам караткаватае…” ( Закрэўскі)
- Хто з герояў вызваліў з палону Закрэўскага і Сержавага бацьку? (маці Сержа)
- Хто з герояў сказаў “Я вас люблю за тое, што вы дружыце з маёй Насцечкай” (маці Насці)
- Чые гэта словы : “Выходзіць, ты кожны дзень выходзіш на паляванне? (Закрэўскі)
- Хто сказаў: “ Паважае сябе толькі той, хто паважае іншых” (маці Сержа)
- Каго ахарактарызаваў пісьменнік: “Здавалася, што гэты чалавек нечым ганарыцца” (Закрэўскі)
- Чые гэта словы: “ Такімі паводзінамі ён зневажае яе і ўвесь клас” (Наст.)
- Каму належаць словы: “ Я думаў, што ты дадому ўцек, а ты тут быў” (Мішка)
10) Чые гэты словы: “Разумныя кажуць, што свет трымаецца на смелых людзях” (Закрэўскі)
- 8.Гульня “Што ў кошыку?
Рэч, якая знаходзіцца ў кошыку, нагадвае вучням нейкі эпізод. Яны яго ўспамінаюць, агучваюць:
- Салодкія прысмакі (размова Сержа з буфетчыцай)
- Шнур (Серж укінуў Закрэўскага ў ваду)
- Гарох (Насця пранесла ў школу гарох)
- Пласцінка (дзяўчаты танцавалі “Лезгінку”)
- Сякера (дзяўчынка (маці Сержа) выратавала)
- Пісьмо (Насця піша пісьмы маці)
- 9.Фізкультхвілінка
- 10. Гульня “Асацыяцыі”
На дошцы, побач з партрэтамі Насцечкі і Сержа прымацаваць словы, якія асасцыіруюцца з героямі. Мы бачым, што атрымалася: станоўчы герой – Насцечка, адмоўны – Серж.
Як называюць такіх герояў, якія супрацьлеглыя па сваіх рысах хар-ру? (Антыподы)
- Настаўнік. Давайце растлумачым прычыны нахабства галоўнага героя. А дапаможа нам у гэтым дзелавая гульня “Суд над Сержам” , у канцы якой мы вынесем вердыкт: хто павінен у тым, што Серж вырас самаўпэўненым і нахабным?
- 12. Сінквейн
- Рэфлексія. На шкале чалавечнасці адзначце ступень чалавечнасці герояў: Сержа, Закрэўскага, Насцечкі, сваю ступень.
- 14. Выстаўленне і каменціраванне адзнак.
- 15. Заключнае слова настаўніка.
Вельмі важна сустрэць у жыцці сапраўдных сяброў. Калі ў вас ёсць добрыя і надзейныя сябры, то цаніце гэта. Шануйце і беражыце адзін аднаго. Давайце запомнім гэтыя словы (зварот да эпіграфа) Дзякую за працу на ўроку.
- 16. Д/З. Прачытаць апавяданне Я. Брыля “Ветэрынар”