Экскурс у гісторыю зараджэння пісьменства “Спачатку было слова” (беларускі чацвер 07.09.2023 г.)цвер библтотека
Дата публикации: 7 сентября 2023
Шмат гадоў у розных гарадах Беларусі праводзяцца ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню беларускага пісьменства і друку. Яны спрыяюць папулярызацыі лепшых традыцый нацыянальнай культуры і друкаванага слова. Свята прымаюць гістарычныя і культурныя цэнтры, з якімі звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны.
Традыцыя святкавання Дня беларускага пісьменства зарадзілася ў 1994 годзе. 28 жніўня ў Полацку ўпершыню прайшлі мерапрыемствы ў гонар Дня беларускага пісьменства і друку. 26 сакавіка 1998 года быў прыняты ўказ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №157 “Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь”, які ўстанавіў, што Дзень беларускага пісьменства і друку будзе штогод адзначацца ў першую нядзелю верасня.
Да Дня беларускага пісьменства і друку ў гэтым годзе ў бібліятэцы дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” была падрыхтавана выстава “Ад Скарыны да нашых дзён”.
Алеся Парфёнава,
Наталля Мільто,
бібліятэкары