• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Фізкультурна-аздараўленчы занятак “Беларускія гульні” (беларускі чацвер 03.10.2024 г.)

Дата публикации: 3 октября 2024

3 кастрычнiка  2024 года ў групе падоўжанага дня №1 прайшоў фізкультурна-аздараўленчы занятак  “Беларускія гульні”. Ен спрыяў фарміраванню ведаў пра беларускія народныя гульні, садзейнічаў стварэнню ўмоў для развіцця рухальных якасцяў з дапамогай беларускіх народных гульняў.

Вяселыя рухомыя гульні –  гэта дзяцінства нашых бабуль і дзядуль, мам і тат. Хто не памятае нязменных хованак, даганялак! Калі яны з’явіліся? Хто прыдумаў гэтыя гульні? На гэта пытанне дзеці знайшлі адказ: яны створаны народам, як і казкі, і песні.

Вучням ужо  падабаліся  гарэлкі, хованкі. Цяпер дзеці  развучылі  лічылку “Бусел”, выбралі з  яе дапамогай вядучага і развучылі новыя гульні “Каноплі” і “Гарлачык”.

Сустрэча з беларускімі народнымі гульнямі прайшла весела, цікава і пазнавальна. Гульні вельмі спадабаліся дзецям.

Іна Троц,

                                                                 выхавацель групы падоўжанага дня