Гульня-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую” (беларускі чацвер 10.11.2022 г.)
Дата публикации: 10 ноября 2022
Каб любіць Беларусь нашу мілую,
Трэба ў розных краях пабываць.
Разумею цяпер, чаму з выраю
Жураўлі на Палессе ляцяць.
А. Ставер
10 лістапада 2022 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, вучні 6 “Г” класа сталі ўдзельнікамі гульні-падарожжа “Каб любіць Беларусь нашу мілую”.
Вучні ў час падарожжа пабывалі на станцыях: “Геаграфічная”, “Паэтычная”, “Па старонках Чырвонай кнігі РБ”,“Флора і фаўна Беларусі”.
Шасцікласнікі з цікавасцю запаўнялі маршрутныя лісты з назвамі населеных пунктаў нашай краіны, расказвалі вершы пейзажнай лірыкі беларускіх паэтаў, пазнавалі па апісаннях прадстаўнікоў флоры і фаўны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, рабілі пераклады з рускай мовы на беларускую назваў раслін і кветак.
Падарожжа прайшло цікава і пазнавальна. Навучэнцы яшчэ раз пераканаліся ў тым, што наша Беларусь — самая прыгожая і любімая краіна.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры