Гульня-падарожжа “Скарбы роднага краю” (беларускі чацвер 18.01.2024 г.)
Дата публикации: 18 января 2024
18 студзеня 2024 года ў групе падоўжанага дня № 3 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” была праведзена гульня-падарожжа Скарбы роднага краю». У ходзе мерапрыемства гучалі вершы і песні пра Беларусь, праводзілася гульня «Чароўнае яйка». Вучні ўспаміналі пра святы, якія адзначалі нашы продкі.
У час правядзення мерапрыемства ў групе панавала атмасфера добразычлівасці і радаснага настрою. Дзеці выдатна справіліся з усімі заданнямі. Гульня-падарожжа атрымалася яркай і насычанай.
Людміла Дук,
выхавацель ГПД №3