Гульня “Падумай і адкажы” (беларускі чацвер 12.10.2023 г.)
Дата публикации: 12 октября 2023
12 кастрычніка 2023 года сярод вучняў 6-х класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбылася віктарына «Падумай і адкажы».
Дзеці адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, вучыліся хутка і правільна вымаўляць скорагаворкі на беларускай мове, называлі гарады нашай краіны. Усё гэта садзейнічала развіццю маўлення вучняў, пашырэнню іх слоўнікавага запасу, а таксама выхаванню любові да роднай мовы і Радзімы.
Таццяна Ганчарова,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры