Гульня “Знаўцы роднай мовы” (беларускі чацвер 25.04.2024 г.)
Дата публикации: 25 апреля 2024
25 красавіка 2024 года ў групе падоўжанага дня №4 дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г.Магілёва” прайшла гульня-віктарына “Знаўцы роднай мовы”.
Вучні адгадвалі загадкі, адказвалі на пытанні, успаміналі прыказкі на роднай мове. Гульня спрыяла развіццю творчага мыслення, узбагаціла слоўнікавы запас дзяцей, садзейнічала выхаванню ў іх павагі да Беларусі і беларускай мовы. Мерапрыемства было вельмі цікавым і пазнавальным.
Людміла Раянок,
выхавацель ГПД №4