Інтэлектуальны турнір “Пагуляем у роднае слова” (беларускі чацвер 22.02.2024 г.)
Дата публикации: 22 февраля 2024
22 лютага 2024 года, у адзіны дзень беларускага маўлення, ў 10 “Б” класе дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” адбыўся інтэлектуальны турнір “Пагуляем у роднае слова”.
У ходзе мерапрыемства вучні паказалі свае веды на розных прыпынках: “Інтэлектуальны”, “Фразеалагізмы – залацінкі роднай мовы”, “Старажытная мова–сучасная аснова”, “Перакладчыкі”, “Беларускія пісьменнікі”, “Архітэктура Беларусі”, “Славутыя людзі беларускай зямлі”. Інтэлектуальны турнір садзейнічаў развіццю пазнавальнай актыўнасці і маўленчай культуры вучняў, іх творчых і інтэлектуальных здольнасцей.
Таццяна Лепяшко,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры