• пн-пт 8:00–20:00
  • сб 8:00–19:00

Квэст-гульня “Таямніцы беларускай мовы” (беларускі чацвер 10.10.2024)

Дата публикации: 11 октября 2024

10 кастрычніка вучні 4 “В” класа прымалі ўдзел у квэст-гульні “Таямніцы беларускай мовы”. У ходзе гульні вучні даведаліся, у якую моўную сям’ю ўваходзіць родная мова. Дазналіся, якія мовы з’яўляюцца для яе блізкароднаснымі. Пазнаёміліся са звесткамі па гісторыіі беларускай мовы, яе арфаграфічнымі, арфаэпічнымі і лексічнымі асаблівасцямі. Выкананне займальных заданняў квэста дапамагло   вучням адпрацаваць новыя веды, замацаваць атрыманыя правапісныя ўменні і навыкі.

Наталля Каралёва,

настаўнік пачатковых класаў