Лінгвістычная гульня “Загадкі роднага слова” (беларускі чацвер 19.10.2023 г.)
Дата публикации: 19 октября 2023
19 кастрычніка 2023 года вучні 8 “Б” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні “Загадкі роднага слова”.
Васьмікласнікі прадэманстравалі свае веды па беларускай мове, выканаўшы разнастайныя заданні: падбіралі патрэбныя прыметнікі да назоўнікаў, “складалі” прыказкі і тлумачылі іх значэнне, “упрыгожылі” палянку з кветкамі беларускімі словамі, разгадвалі рэбусы, крыжаванкі і інш.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню ў вучняў павагі да роднага слова.
Наталля Цімафеенка,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры