Літаратурная паліца «Грот Афаліны» (прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння П. Місько) (беларускі чацвер 11.03.2021 г.)
Дата публикации: 11 марта 2021
Да адзінага дня беларускага маўлення 11.03.2021 г. у школьнай бібліятэцы была падрыхтавана літаратурная паліца «Грот Афаліны», прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння П. Місько.
Беларускі пісьменнік, перакладчык, драматург, нарадзіўся ў вёсцы Знамя Слуцкага раёна. Асноўныя творы: «Мора Герадота», «Хлопцы, чые вы будзеце…», «Паміж мінулым і будучым», «Прыгоды Бульбобаў», «Грот Афаліны», «Эрпіды на планеце Зямля» і інш.
Закончыў у 1955 годзе аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Першае апавяданне “Надзя” выйшла ў альманаху “Брэст” у 1958 годзе. З 1959 года працаваў у рэспубліканскай газеце “Звязда”. З 1964 па 1967 год – літсупрацоўнік “Сельской газеты”, у 1971-72 гадах – загадчык аддзела навукі і мастацтва часопіса “Полымя”. З 1972 года працаваў загадчыкам рэдакцыі прозы, а з 1976 па 1980 год – намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Першая кніга апавяданняў “Калодзеж” была выпушчана ў 1967 годзе. У 2001 г. П. Місько выдаў зборнік вершаў “Ружовыя ліўні”, у 2005 г. – раман у вершах “Пакуль зямля мілуе сонца”. Ёсць у спадчыне П. Місько і досыць значная колькасць перакладаў з польскай, украінскай і рускай моў.
Алеся Парфёнава, Наталля Мільто,
бібліятэкары