Памяць пра мінулае (беларускі чацвер 23.05.2024 г.)
Дата публикации: 25 мая 2024
У сувязі са святкаваннем Міжнароднага дня музеяў у маі 2024 года навучэнцы 1 “Д” класа наведалі Магілёўскі этнаграфічны музей. Дзеці даведаліся аб значэнні музеяў у нашым жыцці. Музей – гэта месца, дзе можна сустрэцца з мінулым. Тут захоўваецца тое, што было задоўга да нашага з’яўлення. Тое, што засталося ад былых часоў і ў наш час мае вялікую гістарычную і культурную каштоўнасць. Таму перад экскурсіяй у музей узнікае адчуванне надыходзячай сустрэчы з нечым незвычайным і асаблівым.
Першакласнікі пазнаёміліся з традыцыямі, звычаямі, абрадамі, заняткамі нашых продкаў. Для іх наведванне музея – гэта значная падзея. Навучэнцы атрымалі шмат цікавай інфармацыі і атрымалі новыя ўражанні.
Жанна Станоўская,
настаўнік пачатковых класаў