QR–квэст “Па старонках беларускай паэзіі” (беларускі чацвер 21.12.2023 г.)
Дата публикации: 24 декабря 2023
21 снежня 2023 года вучні 3 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” вырашылі сумясціць любоў да роднай мовы і чаканне Новага года пры правядзенні QR – квэста “Па старонках беларускай паэзіі”. Вучні выбіралі картку з Дзедам Марозам, на якой было запісана заданне. Пасля выканання гэтага задання вучні атрымлівалі галоўнае слова на тэму зімы ці Новага года, якое будзе сустракацца ў вершы, і QR – код, з дапамогай якога яны маглі адшукаць і пазнаёміцца з вершам беларускага паэта.
Удзел вучняў у QR – квэсце спрыяў знаёмству трэцякласнікаў з творамі беларускіх паэтаў, дазволіў замацаваць веды па беларускай мове, развіваць творчае мысленне, пазнавальную цікавасць, узбагачаць слоўнікавы запас, садзейнічаў выхаванню павагі да Беларусі і беларускай мовы.
Наталля Каралёва,
настаўнік пачатковых класаў