Стэндавая віктарына “Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктываў” (беларускі чацвер 17.11.2022 г.)
Дата публикации: 17 ноября 2022
17 лістапада 2022 сярод вучняў пятых класаў дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” была арганізавана стэндавая
віктарына “Прыказка слова згубіла: пагуляем у дэтэктываў”.
Хто не любіць гуляць у дэтэктываў? Разгадваць загадкі? Напэўна, усе любяць. Для таго, каб знайсці згубленае слова, дзецям неабходна было прачытаць загадку і разгадаць яе. Але не ўсё так проста! У загадках 22-23 літары і кожную трэба было знайсці ў словах, зачэнне якіх было пададзена. Не ўсе літары былі разгаданыя, ды і загадкі не паддаліся без падказак. Аднак настрой ад гэтага не пагоршыўся, таму што дзеці пашырылі слоўнікавы запас, паспаборнічалі і выявілі пераможцаў.
Таццяна Самарцава,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры