Тыдзень беларускай мовы і літаратуры 2022/2023 н.г.
Дата публикации: 1 февраля 2023
З 23.01.2023 па 28.01.2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №40 г. Магілёва” быў праведзены тыдзень педагагічнага майстэрства настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры “Удасканальванне прафесійнай кампетэнтасці педагогаў па фарміраванні асобасных, прадметных і метапрадметных кампетэнцый”. Настаўнікамі былі праведзены адкрытыя ўрокі і пазакласныя мерапрыемствы.
Ганчарова Т. В. правяла ў 10 “А” класе ўрок-практыкум па беларускай мове “Правапіс вялікай і малой літары”. Выконваючы разнастайныя заданні, вучні адпрацоўвалі практычныя навыкі па тэме.
На ўроку-дыялогу з элементамі разважання па тэме Янкі Купалы “Бандароўна”, які правяла Самарцава Т. М., вучні 9 “В” класа ўзнавілі веды па біяграфіі паэта, ахарактарызавалі вобразы Бандароўны і пана Патоцкага.
Вучні 5 “Б” класа на ўроку беларускай літаратуры разам з настаўніцай Лепяшко Т. Р. накіраваліся ў падарожжа. Аналізуючы твор Якуба Коласа “На рэчцы”, пяцікласнікі выконвалі разнастайныя творчыя заданні, спыняючыся на розных прыпынках.
Узаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі – гэта праблема чырвонай ніткай прайшла праз урок-роздум па аповесці Кузьмы Чорнага “Насцечка”, які правяла настаўніца Цімафеенка Н. Д. Шасцікласнікі праінсцэніравалі ўрывак з твора, далі характарыстыку героям аповесці, выказалі свае думкі па праблеме твора.
Таксама настаўнікамі былі праведзены пазакласныя мерапрыемствы па беларускай мове і літаратуры.
Сямікласнікі разам з настаўніцай Цімафеенкай Н. Д. сталі ўдзельнікамі конкурсу эрудытаў па беларускай мове “Багата, родная ты мова”. Дзве каманды “Рамонак” і “Валошка” адказвалі на лінгвістычныя пытанні, падбіралі пары да назоўнікаў, складалі прыказкі і інш. Капітаны каманд спаборнічалі ў фразеалагічным конкурсе. У канцы мерапрыемства вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.
Шасцікласнікі прынялі ўдзел у інтэлектуальным рынгу “Падумай і адкажы”, які падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Лепяшко Т. Р. Дзве каманды, а таксама іх капітаны прадэманстравалі свае веды па беларускай мове: разгадвалі рэбусы, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, узнаўлялі прыказкі і інш.
Дзесяцікласнікі і адзінаццацікласнікі прынялі актыўны ўдзел у інтэлектуальнай гульні па беларускай літаратуры “Сваімі словамі”, які падрыхтавалі і правялі Козырава Л. А. і Ганчарова Т. В. Вучні адказвалі на пытанні віктарыны, прадэманстравалі свае навыкі ў выразным чытанні вершаў, спявалі песні, тлумачылі значэнні розных слоў, выконвалі іншыя заданні. Творчая атмасфера панавала на працягу ўсёй інтэлектуальнай гульні.
Васьмікласнікі і дзевяцікласнікі паўдзельнічалі ў квэст-гульні “Пошукі скарбаў роднай мовы”. Яе падрыхтавала і правяла настаўніца беларускай мовы і літаратуры Самарцава Т. М. Вучням былі прапанаваны розныя заданні па беларускай мове, якія чатыры каманды выконвалі, перамяшчаючыся ў школе па распрацаваным настаўнікам маршруце.
Пяцікласнікі, падзяліўшыся на каманды “Матылькі” і “Папараць-кветку”, прынялі актыўны ўдзел у квізе “Гавары са мной па-беларуску”, які падрыхтавала Нікіценка Я. Ю. У ходзе конкурсу вучні прадэманстравалі свае веды па беларускай мове і літаратуры. У канцы мерапрыемства вучні былі ўзнагароджаны дыпломамі.